Статус “усё складана”: высновы аб стасунках Пуціна і Лукашэнкі з інтэрв'ю ВВС

Статус “усё складана”: высновы аб стасунках Пуціна і Лукашэнкі з інтэрв'ю ВВС

Падчас інтэрв’ю з Аляксандрам Лукашэнкам карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг задаў пытанне наконт Уладзіміра Пуціна. Мяркуючы па выразе твару беларускага кіраўніка, такое пытанне не зусім прыйшлося яму даспадобы. Ці сведчыць гэта аб напружаных адносінах паміж двума дзяржаўнымі дзеячамі?

— Яны на дух адзін аднаго не пераносяць, і гэта сакрэт Палішынеля, — расказвае ў эфіры Еўрарадыё палітычны аглядальнік Пётр Кузняцоў. — Апошняя хваля [эскалацыі напружання. — Еўрарадыё] была, калі закрылі “Камсамолку” і калі прагучалі пэўныя каментары з расійскага боку. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з тым, что ў Мінску не хочуць і не збіраюцца выконваць абяцанні, якія былі дадзеныя ў 2020 годзе.

У той жа час Масква працягвае ціск па гэтай тэме. Пакуль што гэта ўсё было загнана ўглыб двухбаковых стасункаў, не трапляла ў медыйную прастору, не набывала публічнасці. Але стала бачна, что супярэчанні ёсць, і зараз гэта бачна асабліва востра.

— Пуцін сказаў фразу, што Мінску трэба размаўляць з апазіцыяй, — працягвае аглядальнік. — У адказе на пытанне BBC цікавая не толькі міміка [Лукашэнкі. — Еўрарадыё], але і пабудова самога адказу. Спачатку было так: глядзіце, ніхто мне нічога не раіць, я паўтары гадзіны размаўляў, і не было нічога такога. І адразу ж без усялякага пераходу Лукашэнкам было сказана, маўляў, хай ён [Пуцін. — Еўрарадыё] з Навальным паразмаўляе, а тады і я буду са Святланай размаўляць.

Гэта супярэчанне, з якога адразу бачна, што параду Пуціна заўважылі, пачулі і вельмі балюча яе ўспрымаюць. Гэта адна з частак супрацьстаяння, якое зараз ідзе паміж імі за кулісамі і ўсіх падрабязнасцей якога мы не бачым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі