Стасевіч згуляе з Албаніяй, а Радзькоў і Радзівонаў матч прапусцяць

Сёння зборная Беларусі па футболе правядзе матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2008. Учора ўвечары наша каманда правяла ў Тыране трэніроўку.

Па яе заканчэнні Бернд Штанге распавёў, што Ігар Стасевіч ужо паспеў поўнасцю вылечыцца ад траўмы галенастопа і рыхтуецца да матчу з албанцамі. Футбаліст БАТЭ будзе ўключаны ў заяўку на гульню, але пакуль не вядома, ці выйдзе ён у стартавым складзе.

Віталь Радзівонаў на поле ў Тыране не выйдзе. Арцём Радзькоў будзе вымушаны прапусціць два паядынкі — не толькі з Албаніяй, але і з Галандыяй. Усе астатнія футбалісты здаровыя.

"Прэсбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі