Старшыня Рады БНР: Заслуга Лукашэнкі толькі ў абароне сваёй тэрыторыі

Старшыня Рады БНР: Заслуга Лукашэнкі толькі ў абароне сваёй тэрыторыі

Казаць, што менавіта дзякуючы Аляксандру Лукашэнку Беларусь да гэтага часу захоўвае сваю незалежнасць, не варта. Бо бароніць ён не краіну, а “сваю тэрыторыю”. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказвае старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Івонка Сурвіла: “Яго заслуга толькі ў абароне сваёй тэрыторыі. Ён вельмі добра ведае, што яго пазіцыя, яго тэрыторыя для яго важная. Ён яе бароніць, як любая кампанія бароніць сваю маёмасць. Каб ён бараніў Беларусь, то яна была б цалкам беларускай. Але яна не ёсць беларуская да гэтага часу. Школы не беларускія, настаўнікі не размаўляюць па-беларуску, гісторыя фальсіфікуецца на кожным кроку. Гэта ўсё звязанае з Лукашэнкам, усё звязанае з яго прэзідэнцтвам. Як у такім выпадку можна сказаць, што ён змагаецца за незалежнасць?”

Па словах Івонкі Сурвілы, сёлета ўлады дазваляюць людзям святкаваць стагоддзе БНР толькі таму, што Мінску выгадна такім чынам паказаць сваю дабрадушнасць Еўропе.

Вялікае інтэрв’ю з Івонкай Сурвілай чытайце на нашым сайце неўзабаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі