Вы тут

Старшыня Еўрапарламента: "Смерць Віталя Шышова жахлівая"

Давід Сасолі / Reuters

Гібель дырэктара "Беларускага дома ва Украіне" пракаментаваў старшыня Еўрапарламента. 

У сваім акаўнце ў Твітары Давід Сасолі напісаў"Смерць Віталя Шышова жахлівая. Як кіраўнік "Беларускага дома ва Украіне" ён дапамагаў тым, хто ратуецца ад пераследу. Той факт, што беларускія актывісты становяцца ахвярамі нападаў у трэціх краінах, — сур'ёзная эскалацыя".

Як распавядала Еўрарадыё, 2 жніўня Віталь Шышоў знік пасля таго, як  адправіўся на штодзённую прабежку. Сёння зранку яго знайшлі павешаным. Украінскія праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за забойства. 

Паплечнікі Шышова расказалі, што ён эміграваў з Гомеля ўвосень 2020-га. У Кіеве дапамагаў рэлакантам з Беларусі. Паводле некаторых звестак, за Шышовым сачылі невядомыя. 

Па інфармацыі кіраўніка аддзела расследаванняў Bellingcat Хрыста Грозева, у апазіцыйныя беларускія структуры ва Украіне інтэграваліся супрацоўнікі расійскага ФСБ пад прыкрыццём. Bellingcat усе свае сілы перанакіроўвае на расследаванне смерці Віталя Шышова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.