Старонку Лукашэнкі ў сацсетках заводзіць не плануецца

Прэс-сакратар беларускага кіраўніка Наталля Эйсмант заявіла, што бліжэйшым часам не плануецца заводзіць старонку Аляксандра Лукашэнкі ў сацыяльных сетках.

Паведамленнем, што Аляксандр Лукашэнка завёў афіцыйны акаўні у Instagram, 1 красавіка апублікавала на сваім сайце газета "Наша ніва". Агенцтва БелаПАН вырашыла спраўдзіць гэтую інфармацыю. Аднак Наталля Эйсмант заявіла, што ў кіраўніка Беларусі няма акаўнтаў у сацыяльных сетках. "Прэс-служба не вядзе таксама ніякія старонкі прэзідэнта нідзе. Яны з'яўляюцца, я пра гэта ведаю. У прынцыпе, не думаю, што гэта нейкі дзіўны факт, таму што такія старонкі вядомых людзей, пачынаючы ад зорак эстрады і працягваючы вядомымі палітыкамі, не рэдкасць", — зазначыла прэс-сакратар беларускага кіраўніка.

Па словах Эйсмант, бліжэйшым часам прэс-служба Лукашэнкі не будзе заводзіць яго старонку ў сацыяльных сетках. Але, кажа прэс-сакратар, з цягам часу гэтая палітыка можа змяніцца. Хаця, на яе думку, кіраўнік Беларусі і без сацыяльных сетак дастаткова адкрыты і актыўны.

Прынтскрын з фэйсбука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі