The Stampletons. "The Stampletons"

Можна – у музычную – удасканальваць веды па гармоніі, тэорыі, ігры на гітарах і музычнай літаратуры. Я не кажу, што яны невукі, барані Божа, проста музычная рознабаковасць ніколі не пашкодзіць.

Прыгожыя акуратныя хлопчыкі з гурта The Stampletons выбралі для свайго шляху на музычны алімп не брукаваную, часам разбітую, дарогу, а чысценькую, не залітую дажджамі, а галоўнае, не забітую транспартнымі сродкамі, сцежачку, якая называецца бітам. І крочаць яны такія харошанькія па сцежачцы, спяваюць адмыслова фальшывавата аднатонным голасам, без рэзкіх рухаў і эмоцый, граюць просценькія мелодыі з просценькмі тэкстамі і збіраюць на свае канцэрты такіх жа харошанькіх з каўнерыкамі прыхільнікаў біта.

Сваёй пласцінакай, якая так і называецца – “The Stampletons”, музыкі паспрабавалі ўзнавіць атмасферу 60-х і даказаць слухачам, што і ў нашай краіне, і ў наш час можна нядрэнна імітаваць “бітлоў”. Якім чынам? Мінімальна карыстацца прымочкамі, аддаўшы перавагу чыстаму гуку, стварыць стэрэа-эфект, папярэдне развёўшы гітары па розных каналах і гэтак далей.

У хлопцаў усё занадта правільна, выверана, вылізана, падраўняна, а хочацца нейкай крывулі, недзе эмацыйнага ўсплёску, недзе памылак! Гурту The Stampletons яўна не хапае сваёй Ёка Она, даху, зебры і добрага вар’яцтва. Калі б хоць нешта з вышэй пералічанага існавала, альбом бы падаўся не такім нудным і аднабаковым. Таму вучыце хлопчыкі музычную літаратуру, гармонію, сальфеджыа і музычную псіхалогію. Звычайна, цікава не там, дзе правільна і белы каўнерык, а там, дзе няправільна і пацёртыя джынсы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі