Вы тут

Сталі вядомыя сапернікі "Шахцёра" і мінскага "Дынама" ў адборы еўракубкаў

Вынікі лёсавання / uefa.com

14 чэрвеня ў Ньёне прайшло лёсаванне кваліфікацыі еўракубкаў. У першым раўндзе адбору футбольнай Лігі чэмпіёнаў салігорскі "Шахцёр" сустрэнецца з "Марыборам". Першая сустрэча пройдзе ў Славеніі 5 ці 6 ліпеня, матч у адказ — 12 ці 13 ліпеня. Няўдачнік пары трапіць у 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

Сапернікам мінскага "Дынама" ў першым адборачным раўндзе Лігі канферэнцый стаў чарнагорскі клуб "Дзедзіч". Матчы прызначаны на 7 і 14 ліпеня. Першы з іх для дынамаўцаў будзе "хатнім".

БАТЭ і "Гомель" стартуюць з 2-га раўнда і сваіх сапернікаў даведаюцца ў сераду.

Як вядома, паводле рашэння УЕФА беларускія клубы праводзяць хатнія паядынкі ў еўракубках на нейтральных палях і без гледачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.