Стала вядомая дата візіту Лукашэнкі ў Расію
Стала вядомая дата першага афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Расію ён наведае 25-26 лістапада, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. У Маскве запланаваная сустрэча кіраўніка Беларусі з Уладзімірам Пуціным (у вузкім і пашыраным складзе), будуць падпісаныя некалькі міжнародных дакументаў.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць планы стварэння ў нашай краіне расійскай авіябазы, пагавораць пра беларускую АЭС, якая будуецца ў Астравецкім раёне.
У расійскай сталіцы Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца і з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.
Фота: БЕЛТА