Стала вядома, якую беларуску адабралі для палёту ў космас

Марына Васілеўская і Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА
Марына Васілеўская і Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА

Стала вядома, якую беларуску адабралі для палёту ў космас. Асноўная кандыдатка — Марына Васілеўская, дублюючая — Анастасія Лянкова. Як паведамляе тэлеканал АНТ, камандзірам карабля стане ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі, бортінжынерам — астранаўт NASA Колдвел Дайсан Трэйсі.

Васілеўская — бортправадніца авіякампаніі "Белавія", Лянкова — дзіцячы хірург. "Такі шанец бывае раз у жыцці... Як раз думала аб планах на жыццё і разумела, што хачу рухацца далей і вышэй. Вышэй апынуўся толькі космас", — гаварыла ў адным з інтэрв'ю Марына Васілеўская. 

Летась для палёту ў космас былі адабраныя шэсць беларусак, якія прайшлі медкамісію ў РФ. Сёлета засталося толькі двое. "Падрыхтоўку непасрэдна да палёту" яны праходзяць у Расіі.

Запуск касмічнага карабля "Саюз-24" быў запланаваны на восень 2023 года. Раней не выключаўся перанос палёту з-за праблем з касмічным караблём "Саюз МС-22", які прыстыкаваны да Міжнароднай касмічнай станцыі. Так і сталася. Палёт мусіць адбыцца ў сакавіку 2024-га. Ён у Навіцкага і Васілеўскай будзе кароткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі