Стала вядома, колькі беларусаў маюць дзве і больш кватэры

Стала вядома, колькі беларусаў маюць дзве і больш кватэры

Больш за 220 тысяч грамадзян Беларусі ва ўласнасці маюць дзве і больш кватэры. Найбольш іх з'яўляюцца жыхарамі сталіцы — 67 тысяч. У Гомельскай вобласці такіх каля 35 тысяч, у іншых абласцях — 20-28 тысяч. Пра гэта ў чацвер паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька, інфармуе sb.by.

Цікава, што яшчэ некалькі гадоў таму дзве кватэры мелі не больш за 100 тысяч беларусаў. Цяпер жа іх колькасць пастаянна павялічваецца: гэта і будаўніцтва жылля, і атрымання нерухомасці ў спадчыну. Па словах Расолькі, павелічэнне ідзе ў асноўным за кошт грамадзян, якія маюць ва ўладанні кватэру і пакой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі