Стала вядома, хто не можа заразіцца каранавірусам

Стала вядома, хто не можа заразіцца каранавірусам

Стала вядома, хто не можа заразіцца каранавірусам. Гэта людзі, якія ў пачатку 2000-х перахварэлі атыпічнай пнеўманіяй, альбо каранавірусам SARS. Такую заяву зрабілі навукоўцы з Швейцарыі і ЗША. Праўда, група людзей, якая неўспрымальная да COVID-19, невялікая, паведамляе nature.com.

Пра атыпічную пнеўманію свет даведаўся ў канцы 2002-га. Яна таксама з'явілася ў Кітаі, а праз некалькі месяцаў пачала пашырацца па іншых краінах. Аднак з тым каранавірусам медыкі саўладалі і пасля ліпеня 2003 года новых выпадкаў не было. Агулам ёй заразіліся больш за 8 тысяч чалавек у 29 краінах, памерлі 774 чалавекі.

На сённяшні дзень у свеце налічваецца ўжо 4,9 млн выпадкаў заражэння COVID-19, памерлі каля 323 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі