Спілберг здыме фільм пра Марціна Лютэра Кінга

Кінакампанія DreamWorks набыла правы на экранізацыю біяграфіі знакамітага барацьбіта за расавую роўнасць Марціна Лютэра Кінга.
Гэта будзе першы паўнаметражны фільм, у якім нашчадкі Кінга дазволілі, выкарыстаць усю яго інтэлектуальную ўласнасць, уключаючы знакамітую прамову "У мяне ёсць мара".

Прадзюсарам праекту стане Стывен Спілберг, які, па ўласным прызнанні, даўно марыў зняць фільм пра Кінга.

Калі пачнецца праца над фільмам пакуль не вядома.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі