Спецдакладчыка ПАСЕ запрасілі ў Мінск на акцыю прадпрымальнікаў 18 лютага

На акцыю пратэсту прадпрымальнікаў, якая мусіць адбыцца ў Мінску 18 лютага, запрошаны спецдакладчык па Беларусі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні. Ліст падпісаў выканаўца абавязкаў старшыні Каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі Аляксандр Макаеў. Вось што ён сказаў у інтэрв’ю Еўрарадыё:

“Ліст да Рыгоні – гэта як крык душы да еўрапейскіх структур, якія цяпер спрабуюць весці дыялог з уладамі”.

Спецдакладчыка праінфармавалі пра ўказ Лукашэнкі, які моцна абмяжоўвае правы індывідуальных прадпрымальнікаў, пра акцыі пратэсту і рэпрэсіі супраць актывістаў. Прадпрымальнікі спадзяюцца, што прысутнасць спадара Рыгоні паспрыяла б правядзенню мірнага мітынгу пратэсту.

Тым часам ідзе падрыхтоўка да акцыі 18 лютага. Вось што гаворыць пра гэта Макаеў:

“Прадпрымальнікі рыхтуюцца да акцыі. Ёсць нават прапанова паставіць на плошчы намёты, менавіта з эканамічнымі лозунгамі. Толькі кансалідацыя можа адстаяць наша права на працу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі