Сольнік Вольскага: вяртанне герояў (фотарэпартаж)

21 верасня Лявон Вольскі выступіў у мінскім Prime Hall. Вялікіх канцэртаў рокер не граў на Радзіме з 2010 года. Праз забарону: выступы Лявона адмяняліся адзін за другім. А цяпер вось раптам не адмяніўся.

Сольнік Вольскага: вяртанне герояў (фотарэпартаж)

Спачатку разам з нязменнымі калегамі Мышкевічам, Аракелянам, Мамонавым і Трыпуцем ды пры падтрымцы струннага квартэта Akvarel музыка граў альбом "Белая яблыня грому". Праграма, як кажа Лявон Артуравіч, за гэтыя гады была "надзейна забытая", але пальцы ўсё ўспомнілі. Узбагацілі гучанне "Яблыні" струнныя. 

Сольнік Вольскага: вяртанне герояў (фотарэпартаж)

Праз "Белую яблыню грома" Лявон зладзіў для публікі гайд па беларускай літаратурнай класіцы, цытуючы Караткевіча і Сыса, спяваючы песні на вершы беларускіх літаратурных мастадонтаў — Багдановіча, Купалы, Танка, Барадуліна. На дапамогу прыйшлі Аляксандр Памідораў, з якім Лявон выканаў рэп "Немец", і Ігар Варашкевіч — у яго выкананні бадзёра прагучала знакамітая бондаўская "На станцыі Койданава", якая некалькі разнастаіла ўзрыўной энергіяй раздумлівую частку канцэрта. Увогуле падавалася, што недзе за дзвярыма чакаюць сваёй чаргі на выхад Вайцюшкевіч, Кулінковіч і які Міхалок, і што адбываецца вяртанне герояў дадому. Вольскі ўвесь час казаў: "Публіка, якая дома — найлепшая". Падавалася, што з Вільняй "скончана", і што Вольскі застанецца з намі ў Мінску назаўжды. 

Сольнік Вольскага: вяртанне герояў (фотарэпартаж)
Сольнік Вольскага: вяртанне герояў (фотарэпартаж)
Сольнік Вольскага: вяртанне герояў (фотарэпартаж)
Сольнік Вольскага: вяртанне герояў (фотарэпартаж)
Сольнік Вольскага: вяртанне герояў (фотарэпартаж)

У другой частцы канцэрта Лявон з кампаніяй намяшалі старых добрых "энэрэмаўскіх" хітоў з трэкамі з "Грамадазнаўства" і "Псіхасаматыкі". Драйвовыя песні перамяжоўваліся фірмовай лірыкай Вольскага. Танчылі ўсе!

Сольнік Вольскага: вяртанне герояў (фотарэпартаж)
Сольнік Вольскага: вяртанне герояў (фотарэпартаж)
Сольнік Вольскага: вяртанне герояў (фотарэпартаж)
Сольнік Вольскага: вяртанне герояў (фотарэпартаж)
Ахова канцэртнай залы "палявала" на бел-чырвона-белы сцяг, асабліва не даючы яго разгортваць
Сольнік Вольскага: вяртанне герояў (фотарэпартаж)
Сольнік Вольскага: вяртанне герояў (фотарэпартаж)
Сольнік Вольскага: вяртанне герояў (фотарэпартаж)
Сольнік Вольскага: вяртанне герояў (фотарэпартаж)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі