Снег паваліў у Мінску восем дрэваў
За 10 снежня ў Мінску ад снегавой нагрузкі зваліліся восем дрэваў. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнні зафіксаваныя па вуліцах Яльніцкай, Калініна, Адоеўскага, Панамарова, Шышкіна, Розы Люксембург, праспектах Незалежнасці і Ракасоўскага. Распілоўкай аварыйных дрэваў займаліся работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У адным выпадку дрэва звалілася на два легкавыя аўтамабілі — "Рэно Меган" (1998 г.в.) і "Шэўрале Камара" (2009 г.в.). Інцыдэнт здарыўся насупраць жылога дома 68 па вуліцы Розы Люксембург. Аўтамабілі атрымалі нязначныя механічныя пашкоджанні.
Пацярпелых пры здарэннях няма.