Вы тут

Снег: нацыянальная ідэя хаваецца ў лозунгу “Жыве Беларусь!”

Алесь Снег / Еўрарадыё

3 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — кіраўнік Арт Сядзібы Алесь Снег.

Нечакана нават для саміх сябе людзі сталі ганарыцца тым, што яны — беларусы. Больш за тое, яны паверылі ў сябе і зразумелі, што лёс краіны залежыць ад іх. Для іх стаў важным лозунг “Жыве Беларусь!”. І калі кожны чалавек можа сказаць, што Беларусь жыве таму, што я раблю нешта для гэтага, — у гэтым, магчыма, і будзе нацыянальная ідэя, перакананы Алесь Снег.

Пра тое, чаму беларусы так доўга не маглі прыняць сваю “беларускасць” і ці стане для “новых” беларусаў каштоўнасцю беларуская культура, мова і гісторыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Снегам

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Ці ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.