Смяротнасць ад сухотаў у Беларусі: 3,5 на 100 тысяч насельніцтва

Смяротнасць ад сухотаў у Беларусі: 3,5 на 100 тысяч насельніцтва

Смяротнасць ад сухотаў у Беларусі складае 3,5 на 100 тысяч насельніцтва. Такую статыстыку за мінулы год падае Міністэрства аховы здароўя. Больш за ўсё смяротных выпадкаў у Гомельскай вобласці, меней за ўсё — у Мінску.

Статыстыка сведчыць, што смяротнасць ад сухотаў скарачаецца: у 2015 годз было 4 чалавекі, у 2014 годзе — 4,7, а ў 2005 годзе смяротнасць дасягала 12,1 на 100 тысяч насельніцтва. На канец года на дыстансерным уліку стаяла 5749 чалавек, пераважная большасць — з туберкулёзам органаў дыхання. Пры гэтым упершыню выявілі сухоты ў 2684 чалавек.

Медыкі нагадваюць, то сухоты — гэта інфекцыйнае захворванне, узбуджальнікам якога з’яўляецца палачка Коха. У групе рызыкі — людзі з аслабленым імунітэтам, курцы, а таксама асобы, якія жывуць у кепскіх санітарна-гігіенічных умовах.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі