СМІ: У Аляксандра Глеба ёсць варыянт працягнення кар’еры ў Польшчы

СМІ: У Аляксандра Глеба ёсць варыянт працягнення кар’еры ў Польшчы

У самага вядомага беларускага футбаліста Аляксандра Глеба ёсць варыянт працягнення кар’еры ў Польшчы. Пра гэта піша польскае выданне Super Express. Падчас перамоваў з прадстаўнікамі клуба, назва якога не называецца, беларусу, нібыта, прапанавалі заробак — 5 тысяч еўра плюс бонусы, пасля гаворка ўжо ішла пра 7 тысяч еўра. Але і гэтая сума Глеба не задаволіла, ён хацеў бы мець штомесяц 10 тысяч еўра “чыстымі”, гэта 120 тысяч еўра на год. Польскае выданне адзначае, што падобны заробак мае нямала футбалістаў у Польшчы.

Аляксандру Глебу 36 гадоў. Ён пачынаў сваю кар’еру ў БАТЭ, пасля гуляў у “Штутгарце”, “Арсенале”, “Барселоне”. Пасля сыходу з “Барсы” Глеб некалькі гадоў выступаў за клубы з Вялікабрытаніі, Германіі, Турцыі, Расіі. Некалькі разоў ён вяртаўся на кароткі час у БАТЭ. Апошнім клубам футбаліста з’яўляюцца самарскія “Крылы Саветаў”. Сёлета Аляксандр Глеб прызнаўся, што думае: пагуляць яшчэ ці спыніць кар’еру футбаліста (на апошнім настойвала яго маці). Былі чуткі, што Глеб можа з’явіцца ў брэсцкім “Дынама”, але яно ўжо развіталася з Лігай Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі