СМІ: Расія хоча забраць транзіт беларускіх нафтапрадуктаў у партоў краін Балтыі

СМІ: Расія хоча забраць транзіт беларускіх нафтапрадуктаў у партоў краін Балтыі

Расія плануе забраць транзіт беларускіх нафтапрадуктаў у партоў краін Балтыі. Расійская чыгунка, нібыта, гатовая даць беспрэцэдэнтную зніжку ў 25% на іх перавозку ў расійскія парты. Пра гэта піша ў сённяшнім нумары газета "Коммерсант".

Адзначаецца, што калі здзелка будзе дасягнутая, Расійская чыгунка заробіць, дзякуючы дадатковым аб'ёмам, каля 8 млрд расійскіх рублёў (каля 126 млн долараў). Аднак рашэнне можа быць палітычным, яно ўжо абмяркоўвалася ў Маскве ў верасні. "Транснафта" ўжо аб'явіла, што гатовая скараціць транзіт нафтапрадуктаў праз краіны Балтыі да нуля.

Кіраўніцтва Расійскай чыгункі разгледзіць магчымасць зніжкі на транзітныя перавозкі дызпаліва, бензіна і мазута з нафтаперапрацоўчых заводаў Беларусі ўжо на бягучым тыдні. Яна можа пачаць дзейнічаць ужо праз 10 дзён (мяркуецца, што зніжка праіснуе да канца 2018 года). Раней нафтапрадукты з нашай краіны ў расійскія парты не ішлі, іх адпраўлялі ў Вентспілс (Латвія) і Клайпеду (Літва). Адзначаецца, што зніжка на 25%, якую плануе Расійская чыгунка, зробіць перавозку ў расійскія парты супастаўным з тарыфамі на парты ў краінах Балтыі.

Ці зацікавіў варыянт, які можа прапанаваць Расія, беларускі бок, пакуль невядома. На сённяшні дзень каля 90% нафтапрадуктаў Беларусь адпраўляе ў краіны Балтыі і ва Украіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі