СМІ: Павел Савіцкі пераходзіць у брэсцкае “Дынама”

СМІ: Павел Савіцкі пераходзіць у брэсцкае “Дынама”

Адзін з самых перспектыўных футбалістаў Беларусі 23-гадовы Павел Савіцкі зноў не змог з’ехаць за мяжу, застаецца ў нацыянальным чэмпіянаце. Як інфармуе “Прессбол”, Савіцкі, у якога скончыўся кантракт з гродзенскім “Нёманам”, у бліжэйшы час стане гульцом брэсцкага “Дынама” (гэты клуб, нібыта, таксама цікавіцца мінскім дынамаўцам Антонам Сарокай і Дзянісам Лапцевым з салігорскага "Шахцёра").

Усю сваю кар’еру Савіцкі выступаў за “Нёман” (з перапынкам у 2015-м, калі на правах арэнды выступаў за польскую “Ягелонію”). Прапанавалі яму ў Гродне новы кантракт, але футбаліст вырашыў падумаць. У інтэрв’ю сайту by.tribuna.com ён сказаў, што верагоднасць сыходу з “Нёмана” высокая. “Думаю, прыйшоў час паспрабаваць сябе ў іншым месцы, — гаворыць Павел Савіцкі. — Трэба ж і на будучыню зарабіць, падумаць пра сваю сям’ю”.

Савіцкі — паўабаронца зборнай Беларусі. Заўзятарам запомніўся яго прыгожы гол, які ён сёлета забіў у браму зборнай Балгарыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі