СМІ: Галоўны трэнер "Крумкачоў" Дулуб бліжэйшым часам узначаліць "Карпаты"

СМІ: Галоўны трэнер "Крумкачоў" Дулуб бліжэйшым часам узначаліць "Карпаты"

Галоўны трэнер мінскага футбольнага клуба "Крумкачы" Алег Дулуб пераходзіць у львоўскі клуб "Карпаты". Пра гэта паведамляе by.tribuna.com.

Паведамляецца, што 51-гадовы спецыяліст ужо ўзгадніў ўмовы новага кантракту і неўзабаве памяняе месца працы. З "Крумкачамі" Дулуб. нібыта, дамовіўся пра датэрміновае скасаванне кантракту.

У каментары "Прессболу" трэнер не пацвердзіў, але і не абверг гэтую інфармацыю.

Старшыня "Крумкачоў" Дзяніс Шунта ў каментары сайту by.tribuna.com заявіў, што не можа даць каментароў. Ён паведаміў, што ўвечары 5 кастрычніка сустракаецца з Дулубам і зможа для сябе высветліць гэтае пытанне.

Футбольны клуб "Крумкачы" стаў сенсацыяй, калі прабіўся ў вышэйшую лігу Беларусі і здолеў напачатку паказваць высокія вынікі. Аднак апошнім часам каманду пераследуюць няўдачы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі