СМІ: “Црвена Звезда” прапануе БАТЭ за Іваніча і Мілунавіча 2,5 млн еўра

СМІ: “Црвена Звезда” прапануе БАТЭ за Іваніча і Мілунавіча 2,5 млн еўра

Бялградская “Црвена Звезда” прапануе БАТЭ за паўабаронцу Мірка Іваніча і абаронцу Неманью Мілунавіча 2,5 млн еўра. Аднак барысаўчане на гэтую суму не пагаджаюцца, піша сербскае выданне “Спортски журнал”. Адзначаецца, што толькі за Іваніча сербскі клуб прапанаваў 1,3 млн еўра, аднак БАТЭ, нібыта, хоча атрымаць 2 млн еўра.

Сербскаму футбалісту Мірка Іванічу 24 гады. Ён — гулец зборнай Чарнагорыі. Іваніч перайшоў з “Вайводзіны” ў БАТЭ ў лютым 2016-га. Паводле інфармацыі СМІ, за яго заплацілі больш за мільён еўра. Яшчэ аднаму сербскаму футбалісту Неманья Мілунавічу 28 гадоў. Ён перайшоў у беларускі клуб у пачатку 2015-га з каманды “Младасць”. Сума трансферу невядомая, але яна была відавочна меншая, чым у выпадку з Іванічам.

Як вядома, БАТЭ і "Црвена Звезда" гулялі ў адной групе ў Лізе Еўропы, у іх матчах было зафіксавана дзве нічыі. У плэй-оф прабіўся сербскі клуб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі