Вы тут

СМІ: Беларусь збіраецца прадаць МТС — магчыма, разам з "Белтэлекамам"

За сваю долю ў МТС беларускі бок жадае атрымаць 300 млн долараў

Беларускі бок вядзе перамовы з турэцкім сотавым аператарам аб продажы МТС, паведамляе "Наша Ніва".

51% акцый МТС належыць дзяржпрадпрыемству "Белтэлекам" , яшчэ 49% — "Мабільным тэлесістэмам" Расіі.

Расійскі бок не супраць угоды. Са слоў крыніцы выдання, сума ўгоды залежыць ад таго, ці пагодзіцца Беларусь прадаваць "толькі беларускую частку або беларускую частку разам з расійскай, усё з Белтэлекамам або без яго".

Пры гэтым "Белтэлекам" можа ўвайсці ў пяты пакет эканамічных санкцый Еўрасаюза, які ў цяперашні час абмяркоўваецца на міжнародных кансультацыях.

За сваю долю ў МТС беларускі бок жадае атрымаць 300 млн долараў.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага дырэктара МТС. Ім стаў Уладзіслаў Андрэйчанка. Уладзіслаў — сын Уладзіміра Андрэйчанкі, які займае пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.