“Славянскі базар” наведаюць больш за 40 тысяч гледачоў

Канцэрты сёлетняга XVI Міжнароднага фестываля мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", як чакаецца, наведаюць больш за 40 тысяч гледачоў.
Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Касінец, які ўчора прымаў удзел у пасяджэнні працоўнага штаба па рэканструкцыі Летняга амфітэатра.

Да рэканструкцыі пляцоўкі штогод канцэрты наведвалі каля 25 тысяч аматараў музыкі. З павелічэннем колькасці месцаў у глядацкай зале яшчэ больш людзей змогуць наведаць мерапрыемствы фестываля.

Па словах Касінца, на арганізацыю і правядзенне "Славянскага базару" будзе выдаткавана 3,6 мільярда рублёў. У асноўным гэта бюджэтныя сродкі Беларусі.

Трэцяя частка названай сумы выдаткоўваецца з бюджэту Саюзнай дзяржавы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі