Складзены рэйтынг самых багатых мастакоў сучаснасці

Інтэрнэт-выданне Artinfo склала рэйтынг самых багатых мастакоў сучаснасці.  Першае месца заняў брытанскі мастак Дэміен Херст, вядомы працамі памерлых жывёл у фармальдэгідзе. Падчас складання рэйтынгу Artinfo выкарыстоўваў як адкрытыя крыніцы, так і інсайдэрскую інфармацыю.

У той жа час адзначаецца, што рэйтынг з'яўляецца прыблізным, паколькі афіцыйных дадзеных пра прыбыткі мастакоў не існуе. Аўтары амаль нічога не атрымліваюць ад продажу іх прац на аўкцыёне, а таксама вымушаныя плаціць адлічэнні дылерам за галерэйныя дамовы.

Па дадзеных выдання, рахунак лідэра рэйтынгу Дэміена Херста перавышае $1 млрд. Агулам у рэйтынг трапілі сямёра мастакоў, дамінуюць сярод іх амерыканцы, якія занялі чатыры пазіцыі ў спісе. Акрамя іх, у пераліку апынуліся адзін японец і два брытанцы, уключаючы выхадца з Індыі Аніша Капура.

Самыя багатыя мастакі свету, версія ARTINFO:

1. Дэміен Херст (Damien Hirst), Вялікабрытанія;
2. Джэф Кунс (Jeff Koons), ЗША;
3. Такашы Муракамі (Takashi Murakami), Японія;
4. Брайс Мардэн (Brice Marden), ЗША;
5. Джуліан Шнабель (Julian Schnabel), ЗША;
6. Аніш Капур (Anish Kapoor), Вялікабрытанія;
7. Джаспер Джонс (Jasper Johns), ЗША.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2009 года Дэміен Херст быў названы адным з самых уплывовых людзей у свеце сучаснага мастацтва. Ён таксама ўваходзіць у топ-10 самых дарагіх мастакоў.

На фота Дэміен Херст, з slowpainting.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі