Вы тут

Скандальны базар: чым фестываль у Віцебску адрозніваецца ад папярэдніх

"Славянскі базар" / vitebsk.cc

Чарговы, 30-ы па ліку "Славянскі базар" афіцыйна адкрыецца 15 ліпеня ў Віцебску. І гэта будзе, бадай, самы скандальны і няўдалы фестываль за ўсю яго гісторыю. Успамінаем, чым ён адрозніваецца ад папярэдніх.

"Я не паеду": адмовы артыстаў

Яшчэ ўвесну, за некалькі месяцаў да фестывалю, стала вядома пра адмовы артыстаў ехаць на "Славянскі базар". Часам гэта было досыць нечакана: напрыклад, у афішах быў заяўлены Міхаіл Галусцян, але пазней ён заявіў, што першапачаткова не збіраўся ехаць у Віцебск.

Вядома, ёсць і артысты, якія падкрэслена заявілі, што ўдзельнічаць у шоу будуць. Напрыклад, Таісія Павалій заклікала "не змешваць палітыку і культуру". А расійская спявачка Слава і зусім паслала на тры літары беларусаў, якія заклікалі яе адмовіцца ад выступу на фестывалі.
 

І весці амаль няма каму

Першым ад ролі вядоўцы "Славянскага базару" адмовіўся ўкраінскі шоўмен Цімур Мірашнічэнка. Ён даўні госць фестывалю, але сёлета зрабіў свой выбар.

Пазней арганізатары спрабавалі знайсці іншых вядоўцаў. Быццам бы дамовіліся з Андрэем Даманскім, яшчэ адным украінскім шоўменам, але праз суткі ён адмовіўся ехаць у Віцебск. Не выйшла і з Аксанай Антанюк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.