Скандал: Улады Аўстрыі абшукалі самалёт прэзідэнта Балівіі

Верагодна, яны не выключалі, што ў самалёце Эва Маралеса мог ляцець экс-супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн, выдачы якога патрабуюць ЗША.


Нагадаем, прэзідэнт Балівіі ляцеў з Масквы, дзе ўдзельнічаў у другім саміце Форума экспарцёраў газу. У расійскай сталіцы ён неасцярожна сказаў у адным з інтэрв'ю, што яго краіна магла б прадаставіць палітычны прытулак Сноўдэну. На момант пасадкі ў сталіцы Аўстрыі яго самалёт знаходзіўся ў паветры 3,5 гадзіны.


Улады Аўстрыі пацвердзілі, што Эва Маралес знаходзіцца ў аэрапорце Вены і сцвярджае, што экс-супрацоўніка ЦРУ з ім няма. Аднак іспанскія ўлады ў гэта не паверылі і папрасілі дазволу праверыць прэзідэнцкі самалёт. Аднак Маралес гэтую верагоднасць адрынуў. РІА "Новости" паведамляе, што самалёт аглядалі прадстаўнікі ўладаў Аўстрыі.

Пазней стала вядома, што самалёт Маралеса выляцеў з Вены ў Балівію.
 

Эдвард Сноўдэн апублікаваў дэталі сакрэтных праграм спецслужбаў ЗША па сачэнні за амерыканскімі і замежнымі грамадзянамі. Ён збег у Ганконг, а затым у Маскву, дзе знаходзіцца ўжо каля тыдня, як мяркуецца, у транзітнай зоне аэрапорта "Шарамецьева". Улады ЗША заявілі, што маюць намер патрабаваць выдачы Сноўдэна, які абвінавачваецца ў разгалошванні сакрэтных дадзеных амерыканскіх спецслужбаў, у любой краіны, дзе ён апынецца. Расійскі бок заяўляў, што Сноўдэн не перасякаў расійскую мяжу, прыбыў як транзітны пасажыр і што паміж Расіяй і ЗША няма дамовы аб выдачы.

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі