Сіноптыкі прадказваюць у Беларусі дажджлівае надвор'е да канца ліпеня

Сіноптыкі абяцаюць беларусам умерана цёплае надвор'е з дажджамі і кароткачасовымі навальніцамі да канца ліпеня. Пра гэта "Интерфаксу" паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. 28 ліпеня ўначы на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах - навальніцы. Тэмпература паветра ўначы 11 - 17 градусаў, днём 20 - 26 градусаў, паведамілі сіноптыкі.

29 ліпеня ўначы на большай частцы тэрыторыі, днём па ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы, тэмпература паветра ўначы 10 - 16, днём 17 - 24, па поўдні да 26 градусаў цяпла.

Напачатку наступнага тыдня ўначы па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, днём у шматлікіх раёнах чакаюцца дажджы, месцамі залевы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы 10 - 16, днём 15 - 21, па паўднёвым усходзе 26 - 28 градусаў цеплыні.

У першыя дні жніўня сінаптычная карціна ў Беларусі істотна не зменіцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі