Сіноптыкі папярэджваюць пра моцныя дажджы ў Беларусі ў чацвер

Сіноптыкі папярэджваюць пра моцныя дажджы ў Беларусі ў чацвер

Сіноптыкі папярэджваюць пра моцныя дажджы ў Беларусі ў чацвер, 20 траўня. Ападкі прагназуюцца амаль па ўсёй краіне, месцамі магчымыя навальніцы. Моцныя дажджы — на працягу сутак пройдуць на Віцебшчыне, уначы і раніцай — па Магілёўскай вобласці, па паўночным-усходзе Гомельскай і Мінскай абласцей. Вецер месцамі будзе з парывамі да 18 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +7 да +13 градусаў (у Мінску — 8-10 цяпла), у дзённыя гадзіны — +9 на Віцебшчыне, 13-15 цяпла — у сталіцы, да +18 — на Брэстчыне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі