Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу ў Беларусі ў суботу
![Снегапад і галалёдзіца чакаюць беларусаў у суботу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/studz-1201.jpg.webp?itok=jBdXV6S2)
Снегапад і галалёдзіца чакаюць беларусаў у суботу / pexels.com
У суботу, 13 студзеня, у Беларусі ўначы будзе воблачна, удзень — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, месцамі — моцны снег. Удзень месцамі па Беларусі чакаецца невялікі снег, мокры снег. На дарогах захаваецца галалёдзіца. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца няўстойлівы ўмераны, уначы — парывісты, месцамі на захадзе — моцны парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад -3 па паўднёвым захадзе да -20 па паўночным усходзе краіны. Удзень тэмпература паветра будзе ад 1 градуса марозу па паўднёвым захадзе да -16 па паўночным усходзе краіны.
![Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу ў Беларусі ў суботу](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/studz-1201-2.jpg.webp?itok=OZwsjg3x)
![Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу ў Беларусі ў суботу](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/studz-1201-3.jpg.webp?itok=MOS90jDu)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.