Сідорскі запатрабаваў працаваць над рэальным паніжэннем беспрацоўя

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі запатрабаваў працаваць над рэальным паніжэннем беспрацоўя ў малых гарадах, а не прыкрывацца агульнымі статыстычным справаздачамі. Ён раскрытыкаваў аблвыканкамы, а таксама Міністэрства працы і сацабароны, "якія захапіліся агульнымі паказчыкамі і метадалогіямі, але пры гэтым не ўлічваюць праблем пэўных людзей, у тым ліку беспрацоўных". "Давайце глядзець рэальна, што адбываецца ў рэгіёнах. Мы павінны ўлічваць не толькі агульную статыстыку, але і зняць праблемы беспрацоўя ў пэўных населеных пунктах", - сказаў Сяргей Сідорскі на пасяджэнні прэзідыюма Саўміна.

Па яго словах, у некаторых раёнах створаныя прадпрыемствы, на якіх арганізаваныя новыя працоўныя месцы. За кошт гэтага перавыкананыя заданні па занятасці ў цэлым па вобласці. У той жа час у іншым раёне або горадзе гэтай вобласці людзі застаюцца без працы, паведамляе БЕЛТА.

Прэм'ер таксама прапанаваў улічваць не толькі зарэгістраваных беспрацоўных, але і тую працоўную сілу, якая рэальна ёсць у рэгіёнах, але не лічыцца ў цэнтрах занятасці.

Агенцтва фінансавых навінаў