Сідорскі і Фрадкоў пагаварылі, але крэдыт будзе толькі ў кастрычніку

Урады Беларусі і Расіі працягнуць узгадненне ўмоваў прадстаўлення нашай краіне стабілізацыйнага крэдыта. Пра гэта стала вядома пасля сённяшніх перамоваў у Маскве прэм’ераў Сяргея Сідорскага і Міхаіла Фрадкова.

Нагадаем, Беларусь ужо паўгады просіць у Расіі 1,5 мільярда долараў на аплату паставак расійскага газа. Аднак расійскі ўрад не спяшаецца з пераводам валюты беларусам. Толькі днямі ён папярэдне ўхваліў выдачу Беларусі крэдыта на газ.

Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Расійскай Федэрацыі Аляксей Кудрын. Паводле словаў Кудрына, зараз ідзе разгляд умоваў прадастаўлення крэдыту, абмяркоўваецца і яго сума. Аднак, калі ж наша краіна атрымае доўгачаканы крэдыт, па-ранейшаму невядома.

Канчатковае рашэнне прыме расійскі ўрад, які мусіць зрабіць папраўкі ў бюджэт. Дарэчы, раней паведамлялася, што гэтыя папраўкі планавалася падрыхтаваць да кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі