Штраф за антыалкагольныя плакаты — як тры пляшкі гарэлкі

Адміністрацыйная камісія Слонімскага райвыканкама аштрафавала на 180 тысяч рублёў мясцовага актывіста Івана Бедку за расклейванне антыалкагольных плакатаў. Плакаты “Яго будучыня ў тваіх руках” і “Будзьце прыкладам для сваіх дзяцей” актывіст распаўсюджваў у горадзе а таксама расклейваў на прыпынках грамадскага транспарту. Гэта з’яўляецца парушэннем 17 пункта правілаў добраўпарадкавання населеных пунктаў. Расклейваць такія плакаты можна толькі з дазволу мясцовай ўлады.


"Яны зыходзілі з таго, што клеіць плакаты ў Слоніме можна толькі на чатырох спецыяльных дошках — на Энцы, Савецкай вуліцы, у Рышчыцах і Альбярціне, а таксама на маленькіх дошчачках аб’яваў каля шматпавярховікаў. Калі я ў адказ спытаў, чаму тады ў дазволеных месцах аб’явы і плакаты зрываюць дворнікі, мне адказалі, што гэта не дворнікі зрываюць, а людзі", — перадае словы Івана “Газета Слонімская”.

Іван Бедка штраф вырашыў аплаціць і не абскарджваць рашэнне камісіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі