Вы тут

Што за каранавірус і ці будзе сёлета эпідэмія грыпу? Эфір з доктарам

Эпідэмія грыпу / Carla Alves, flickr.com

Не паспелі мы парадавацца навіне пра тое, што эпідэмія грыпу сёлета ў Беларусі не прадбачыцца, як прырода напужала кітайскім каранавірусам. У Беларусь новая смяротная хвароба пакуль не трапіла, хаця ў адной дзяўчыны яе ўжо падазравалі. Але медыкі дыягнаставалі ў яе грып тыпу B

Чым грып тыпу B адрозніваецца ад групы тыпу А, а каранавірус — ад звычайнай рэспіраторнай інфекцыі? Як у часы розных незразумелых вірусаў захаваць сваё здароўе? Як лепш бараніць сябе ад вірусаў такой незвычайнай зімой, як сёлетняя? На гэтыя надзённыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дзіцячы рэаніматолаг Андрэй Вітушка.

Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.