Што можна намаляваць на медычнай масцы?

Што можна намаляваць на медычнай масцы?

Па ўсім свеце на медычных масках малююць і робяць дасціпныя прынты. Гэта ўжо сапраўднае мастацтва! А беларусы што, горш? 

Пару гадоў таму, напярэдадні сезоннага выбуху вострых рэспіраторных захворванняў мы папрасілі вядомых рэкламістаў зрабіць уласныя варыянты беларускіх медыцынскіх масак. Час знайшлі далёка не ўсе, але цікавыя варыянты мы ўсё ж атрымалі.

Нам вельмі спадабалася ідэя, якую прапанавала Вера Філенка — напісаць на масцы тры балючыя словы "Мне толькі спытаць", з якімі да кабінета доктара падыходзіць кожны другі наведвальнік. Але гэтую маску ў выніку так і не намалявалі.

Затое рэкламіст Ян Карпаў парадаваў: зрабіў цэлых чатыры варыянты масак для беларусаў.

Што можна намаляваць на медычнай масцы?
Дызайнерская медычная маска ад Яна Карпава
Што можна намаляваць на медычнай масцы?
Дызайнерская медычная маска ад Яна Карпава

А ў Symbal.by на нашу замову зрабілі маску з беларускім арнаментам:

Што можна намаляваць на медычнай масцы?

У вас ёсць ідэя, як зрабіць вясёлую і ідэйную медыцынскую маску для беларусаў? Дашліце нам свой варыянт на пошту: [email protected] ці падзяліцеся ім на нашых старонках у сацсетках: FB і VK. Будзем берагчы здароўе адно аднаго і дарыць сустрэчным мінакам добры настрой!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі