Школьнік "замініраваў" дызель-цягнік "Слуцк-Баранавічы"

Дызель-цягнік "Слуцк-Баранавічы" "замініраваў" вучань 5-га класа адной са слуцкіх школ.  Ён патэлефанаваў у мясцовую міліцыю і паведаміў, што ў цягніку закладзена выбуховае прыстасаванне. Цягнік быў правераны сапёрамі, але ніякай бомбы яны не знайшлі. Школьніка праваахоўнікі хутка вылічылі.

Па гэтым факце распачатая крымінальная справа, інфармуе БелаПАН.