Шклозавод “Нёман” адпраўляецца ў вымушаны адпачынак

На складах бярозаўскага прадпрыемства назапасілася прадукцыя на суму больш чым 20 мільярдаў рублёў. Таму рабочых цэхаў №1 і №4 з 2-га па 8-га студзеня 2010 года адпраўляюць у вымушаныя адпачынкі. Пры гэтым кіраўніцтва завода не папярэдзіла рабочых аб гэтым у прапісаныя заканадаўствам тэрміны.

Стаўленне працоўных да такога навіны вельмі адмоўнае: у гэтых цэхах з 26 лістапада і так зменшыліся заробкі на 25% у выніку змяншэння колькасці рабочых дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі