Шэйх Саід Аль Мактум застаецца ў Беларусі яшчэ на тыдзень

Каманда Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, якая прымала ўдзел у Адкрытым кубку Беларусі па стэндавай стральбе, застаецца ў Беларусі яшчэ на тыдзень. Пра гэта шэйх Саід аль Мактум, які ўзначальвае каманду, паведаміў у эксклюзіўным інтэрв'ю карэспандэнту інфармагенцтва "Интерфакс". "Мы планавалі адразу пасля выступу ў Беларусі з'ехаць у Маскву. Аднак, праглядзеўшы на ўмовы, створаныя для стэндавай стральбы ў расійскай сталіцы, параіліся і вырашылі застацца тут яшчэ на некалькі дзён, – паведаміў шэйх. – У Маскве нам няма чаго рабіць".

Падчас знаходжання ў Беларусі Саід аль Мактум плануе рэгулярна трэніравацца. "Я б з задавальненнем паездзіў па вашай краіне, пазнаёміўся б з ёй бліжэй, – сказаў ён. Аднак шэйх “стралок высокага ўзроўню" і для падтрымання формы яму "трэба ўвесь час трэніравацца": "Я рыхтуюся да чэмпіянату свету, які пройдзе на Кіпры, і зараз стральба для мяне – на першым месцы", канстатаваў ён.

У Адкрытым кубку Беларусі па стендовой стральбе Саід аль Мактум удзельнічаў упершыню, і адразу заняў 2-е месца ў дысцыпліне "Скіт", што ўваходзіць у праграму Алімпійскіх гульняў. "Я не чакаў такога выніку, – прызнаўся шэйх. – Аднак у мяне атрымалася закрыць 144 мішэні са 150 – гэта добра".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі