Шэраг дамоў у Мінску дагэтуль застаецца без ацяплення
![Шэраг дамоў у Мінску дагэтуль застаецца без ацяплення](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/atareja-1110.jpg.webp?itok=1NTLQD8P)
Шэраг жылых дамоў у Мінску застаецца без падключанага ацяплення, нягледзячы на начныя маразы і нізкія тэмпературы ўдзень.
Як паведамляе БелаПАН, у цэнтры сталіцы ЖЭС № 12 не падключыў да ацяплення жылыя дамы №8 на вул. Казлова, №6 на вул. Змітрака Бядулі і №24 на вул. Захарава.
У дыспетчарскай лініі 115, якая абслугоўвае жыхароў Партызанскага раёна, кажуць, што прычына — у аварыі на трубаправодах. Вядуцца аднаўленчыя працы. Дакладны тэрмін іх завяршэння невядомы.
Ацяпленне ў жылых дамах сталіц пачалі ўключаць 7 кастрычніка. 10 кастрычніка цяпло мусіла з'явіцца ва ўсіх дамах.
Фота: severpost.ru