Вы тут

"Шэнген" для беларусаў ужо каштуе 35 еўра, але межы ЕС закрытыя

Пачалі дзейнічаць пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі / pixabay.com

"Шэнген" для беларусаў ужо каштуе 35 еўра, але межы ЕС для грамадзян нашай краіны закрытыя. З 1 ліпеня Еўрасаюз адкрываецца толькі для грамадзян 14-ці "бяспечных" краін. Беларусі сярод іх няма. ЕС закрыў свае межы яшчэ ў пачатку вясны з-за пандэміі каранавіруса. Кожныя два тыдні спіс краін, адкуль магчымы ўезд на яго тэрыторыю, будзе пераглядацца.

Беларусь і Еўрасаюз падпісалі пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі ў пачатку 2020 года ў Бруселі. Аляксандр Лукашэнка ўхваліў законы аб ратыфікацыі пагадненняў у красавіку, пасля таго, як за іх прагаласавалі Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. 13 траўня іх ухваліў і Еўрапарламент, а 27 траўня — Савет ЕС. Пасля гэтага Мінск і Брусель абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.