Вы тут

Шамана Габышава, які ішоў "выганяць Пуціна", зноў затрымалі (відэа)

Шаман Аляксандр Габышаў / fakty.ua

У Якуціі на федэральнай трасе затрымалі шамана Аляксандра Габышава, піша "Новая газета". Ён ужо другі раз спрабуе дайсці да Масквы, каб правесі там абрад "выгнання Пуціна". 

Першы паход Габышава закончыўся затрыманнем і крымінальнай справай на яго за заклікі да ўжывання гвалту супраць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна

Праваабаронца Аляксей Пранішнікаў апублікаваў відэа затрымання шамана. На ім бачна, як некалькі машын перакрылі дарогу, у той час як супрацоўнікі паліцыі тлумачылі Габышаву прычыны затрымання. Дарэчы, падпіска аб нявыездзе Габышава па крымінальнай справе скончылася яшчэ ў кастрычніку, бо абвінавачванне яму так і не выставілі.

10 снежня для ўручэння позвы шаману быў затрыманы сябра яго атрада Яўген Растокін, а да сястры Габышава Кацярыны прыйшлі з ператрусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.