Прапанова за ўзнагароду "здаваць" суседзяў-курцоў у міліцыю аказалася фэйкам

Прапанова за ўзнагароду "здаваць" суседзяў-курцоў у міліцыю аказалася фэйкам

Дзіўныя абвесткі з’явіліся ў пад’ездах жылых дамоў у Мінску: Міністэрства ўнутраных справаў нібыта распачало акцыю па барацьбе з курцамі ў пад’ездах. Людзям прапаноўваюць сфатаграфаваць суседа з цыгарэтай у руцэ і даслаць фота на электронны адрас у дамене @mvd.gov.by. За такое паведамленне абяцаюць узнагароду — 25,5 рубля, то бок адну базавую велічыню.

“З мэтай спынення курэння ў пад’ездах МУС Беларусі праводзіць акцыю: сфатаграфуй суседа, які курыць, і атрымай узнагароду — 1 б.в”, — паведамляецца ў абвестцы, размешчанай у пад’ездзе дома №10 па вуліцы Бакінскай.

Прапанова за ўзнагароду "здаваць" суседзяў-курцоў у міліцыю аказалася фэйкам
Падслухана Ушачы

Як высветліла Еўрарадыё, паштовай скрыні, на якую прапаноўваюць дасылаць фота, не існуе: лісты вяртаюцца адпраўнікам. Ды і ўвогуле, "акцыя" выглядае вельмі дзіўна. Ці сапраўды МУС мае да яе дачыненне?

“Дзе вы такое прачыталі? — пытаецца ў нас прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава. — Не ведаю пра такую акцыю. Такія акцыі не праводзяцца. Узнагарода за фатаграфіі... самі падумайце”.

Такім чынам, абвестка пра ўзнагароду за фота курцоў — не болей, як страшылка для суседзяў, якія любяць пакурыць на лесвіцы і ўжо надакучылі яе аўтару. Але штрафы за паленне ў неналежным месцы — рэальныя!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі