Sex Pistols напішуць новы гімн «Чэлсі»

Sex Pistols выявілі жаданне напісаць новы гімн для знакамітага лонданскага футбольнага клуба «Чэлсі». Гітарыст Стыў Джонс і барабаншчык Пол Кук, якія з'яўляюцца даўнімі прыхільнікамі каманды, заявілі, што паспрабуюць пазбегнуць разнастайных музычных і спартовых клішэ і не напісаць «чарговую старамодную крычэлку». Цяпер неафіцыйным гімнам «Чэлсі» з'яўляецца кампазіцыя пад назвай «Blue is the Colour» («Блакітны - гэта колер»), перадае Lenta.ru.

 Нагадаем, што некалькі гадоў таму ўладальнік клуба Раман Абрамовіч хацеў прапанаваць напісаць новы гімн для каманды гурту «Ленінград» або спявачцы Алсу, але гэтыя планы так і не знайшлі ўвасаблення.

Фота: www.gorod.tomsk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі