Сетка крамаў “Связной” адмяніла растэрміноўку з мінулага тыдня

Сетка крамаў “Связной” адмяніла растэрміноўку на набыццё мабільнай тэхнікі з мінулага тыдня.

“Яшчэ на мінулым тыдні “Хоўм крэдыт банк”, які дае ў нас растэрміноўку, адмяніў яе, з якой нагоды і калі растэрміноўка вернецца, мы не ведам. Але ёсць “халва”, — кажуць Еўрарадыё ў мінскай краме “Связной”.

Нагадаем, за апошні тыдзень беларускі рубель істотна прасеў у адносінах да долара ды еўра.

У салонах сувязі МТС, Вэлком, а таксама ў краме бытавой тэхнікі “Карона−тэхна” пакуль растэрміноўку можна ўзяць.

“У нас пакуль тут людзей няма, растэрміноўку ўзяць можна — адзін банк дае на тры месяцы, другі — на пяць”, — кажуць Еўрарадыё ў краме “Карона−тэхна”.  

Мінская крама “Электрасіла” таксама не адмяніла гэтую опцыю для кліентаў. “Можна ўзяць растэрміноўку ў нас. Кліентаў таксама ў нас пакуль няма. Але звычайна ў такіх выпадках (калі скача курс долара — заўвага Еўрарадыё) за тэхнікай прыбягаюць вечарам”, — кажа мне кансультант крамы “Электрасіла” Ірына, што ў гандлёвым цэнтры “ГЛОБО”.

А вось сайт крамы “5 элемент” да 25 жніўня праводзіць тэхнічныя працы, а тэлефоны кантакт-цэнтраў крамы не адказваюць. Да гэтага крама “5 элемент” прапаноўвала кліентам вялікія зніжкі ды выгадныя ўмовы набыцця тэхнікі замест старой.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі