Сербы на вуліцы страляюць з аўтамата, святкуючы перамогу Джокавіча (відэа)
![Сербы на вуліцы страляюць з аўтамата, святкуючы перамогу Джокавіча (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/3855c11a25d59f94a818f59ff15ce4f5.jpg.webp?itok=2_LzQpV_)
Вельмі імпульсіўна парадаваліся перамозе сербскага тэнісіста Новака Джокавіча двое маладзёнаў з гарадка Білача ў Босніі і Герцагавіне (знаходзіцца ў складзе Рэспублікі Сербскай). Пасля таго, як у мінулую нядзелю першая ракетка свету перамог на турніры “Ралан Гарос” у Парыжы, двое хлопцаў выбеглі на вуліцу і пачалі страляць з аўтамата і вінтоўкі. Відэа такога бурнага святкавання зняў нехта з іх сваякоў, а пасля выклаў у Youtube. Менш, чым за суткі запіс прагледзела амаль 100 тысяч чалавек. Звярнулі ўвагу на відэа і паліцэйскія. Двое прыхільнікаў тэніса ўжо затрыманыя, у доме заўзятараў праведзены ператрус. Хлопцаў вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: незаконнае захоўванне зброі і пагроза агульнай бяспецы, інфармуюць сербскія СМІ.