Сербскі фільм перамог на Кіеўскім кінафестывалі

На першым Кіеўскім міжнародным кінафестывалі, лепшым фільмам года была прызнаная карціна сербскага рэжысёра Горана Маркавіча “Турнэ”.
Прыз за лепшую рэжысуру дастаўся аргентынцу Паўлу Хернандэсу за фільм “Залева”.

Ініцыятарам правядзення фестывалю быў народны артыст Украіны Багдан Ступка, а журы ўзначальваў вядомы польскі рэжысёр Кшыштаф Занусі. У межах кінафорума было паказана 37 фільмаў з 25 з краін.

Арганізатары Кіеўскага кінафестывалю разлічваюць праводзіць яго кожны год напрыканцы траўня.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі