“Сэкс у вялікім горадзе-2” выйдзе на экраны ў 2010-м годзе(фота)

Трыўмф паўнаметражнага фільма “Сэкс у вялікім горадзе” пра прыгоды н’ю-ёркскай журналісткі Кэры Брэдшоў і яе сябровак, які ў 2008 годзе прынёс кінастудыі New Line больш за 400 мільёнаў долараў пры сціплым бюджэце ў шэсцьдзесят пяць мільёнаў, натхніў амерыканскіх фільммэйкераў пачаць працу над карцінай “Сэкс у вялікім горадзе-2”. Фільм  выйдзе на шырокі экран у траўні 2010 года. Сюжэт карціны, рэжысёрам якой стаў нязменны Майкл Патрык Кінг – аўтар першай часткі і аднайменнага серыяла, пакуль трымаюць у сакрэце. Вядома, што гледачы зноў убачаць на экранах сваіх любімых гераінь – Кэры, Саманту, Міранду і Шарлоту ў выкананні Сары Джэсікі Паркер, Кім Кэтрол, Сінціі Ніксан і Крысцін Дэвіс.

У новым фільме “Сэкс у вялікім горадзе” па задуме аўтараў будзе традыцыйна шмат моды, кахання, Н’ю-Ёрка, гумару і, вядома, сэксу. Аднак не абыйдзецца і без неспадзяванак: гледачы даведаюцца, якімі былі дзяўчаты-гераіні ў далёкіх васьмідзесятых, і нарэшце ўбачаць, як склалася жыццё няўрымслівай Кэры ў шлюбе з яе Суперменам.

Фота са здымачнай пляцоўкі новага “Сэксу” глядзіце тут:












Па матэрыялам www.korrespondent.net
Фота: Reuters, AP


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі