СБУ атакавала расійскі ваенны аэрадром у Крыме

Ваенны аэрадром "Сакі" ў Крыме

Ваенны аэрадром "Сакі" ў Крыме / wikipedia.org

Супрацоўнікі СБУ і ўкраінскіх Ваенна-марскіх сіл нанеслі маштабны агнявы ўдар па ваенным аэрадроме "Сакі" ў акупаваным Крыме. Пра гэта паведамляе Hromadske са спасылкай на крыніцу ў Службе бяспекі Украіны. На аэрадроме знаходзілася як найменш 12 баявых самалётаў (Су-24 і Су-30), а таксама ПЗРК "Панцыр". Там таксама размяшчалася база падрыхтоўкі аператараў дронаў Mojaher. Менавіта гэтыя беспілотнікі расіяне выкарыстоўваюць для каардынацыі ўласных паветраных атак.

Са слоў крыніцы, у гэтай аперацыі былі задзейнічаныя беспілотнікі, якія перагрузілі расійскую супрацьпаветраную абарону, а затым па аб'екце запусцілі ракеты "Нептун". Удары аказаліся паспяховымі. Расійская тэхніка атрымала сур'ёзныя пашкоджанні.

Раней Міністэрства абароны Расіі заявіла, што расійскія войскі ў ноч на 21 знішчылі над акваторыяй Чорнага мора і тэрыторыяй Крыма 19 дронаў. Расійскі Telegram-канал Baza пісаў, што пра гукі выбухаў паведамлялі жыхары Еўпаторыі, Джанкоя, Балаклавы, Севастопаля, Сакі, Новафёдараўкі і іншых гарадоў. Са слоў мясцовых жыхароў, гэта была "самая масавая атака беспілотнікаў за ўвесь час".

Год таму на аэрадроме "Сакі" ўжо адбылося сур'ёзнае надзвычайнае здарэнне. 9 жніўня 2022 года ў выніку пажару і выбухаў было знішчана ад 7 да 11 самалётаў Су-24 і Су-30см.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі