Савет Ул. Макея абмяркуе стратэгію развіцця Беларусі падчас крызісу

Чарговае пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага савета, створанага ў студзені пры Адміністрацыі прэзідэнта, папярэдне запланаванае на 31 сакавіка. Як і было вырашана на арганізацыйным сходзе 6 лютага, яно будзе прысвечана "выпрацоўцы новых падыходаў у рэалізацыі стратэгіі эканамічнага развіцця краіны, у тым ліку ў перыяд сусветнага фінансавага крызісу".  Як паведамляе БЕЛТА, папярэдне ўжо вызначаны нават выступоўцы. Нагадаем, што Грамадска-кансультацыйны савет ачольвае кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей.

Шэраг аналітыкаў мяркуюць, што гэтая структура была створаная як адзін з паказчыкаў так званай "лібералізацыі" ў нашай краіне. У склад савета ўвайшло некалькі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

Спіс удзельнікаў Грамадска-кансультацыйнага савета можна паглядзець тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі