Савет Еўрасаюза прызнаў злачынствам парушэнне санкцыйных мер. Гэта будзе прапісана ў дамове паб функцыянаванні Еўрапейскага саюза. Рашэнне прынятае аднагалосна.
Як вядома, многія беларускія прадпрыемствы і прадстаўнікі рэжыму знаходзяцца пад санкцыямі ЕС.
Дарэчы, у Гомелі цяпер судзяць удзельнікаў "Рабочага руху", якіх сярод іншага вінавацяць якраз у тым, што яны раскрывалі схемы абыходу санкцый, накладзеных на Беларусь.